Спадчына: Навумчык Віктар Мікалаевіч
Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:20
11 жніўня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Навумчыка (1946), вучонага ў галіне педагогікі, выдатніка асветы, вынаходніка СССР
Віктар Мікалаевіч Навумчык нарадзіўся 11 жніўня 1946 года ў г. Брэсце. У 1968 годзе з адзнакай «выдатна» скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце».
У 1973 годзе Віктар Навумчык на «выдатна» скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паступіў у аспірантуру і пачаў працаваць у БДУ. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Удасканаленне тэхнікі і методыкі лекцыйнага эксперымента па оптыцы ў курсе агульнай фізікі». У 1995 годзе яму прысуджана навуковая ступень доктара педагаічных навук, у 1999 годзе – вучонае званне прафесара.